Мая краiна

Родная мова

                             
           Засваенне дзецьмі беларускай мовы  ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках.  
       Аднак паўнавартасная беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей.
Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.
Паважаныя бацькі, дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы!
                                   

 

свернуть

"Беларуская хата гасцямi багата"

Вялікае значэнне фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці надаецца ў нашым дзiцячым садзе. Тут створаны ўмовы, неабходныя для развіцця ў дзяцей пазнавальнай цікавасці  да сваёй этнічнай прыналежнасці, уяўленняў пра сябе, як частку беларусскага грамадства. Педагогі  нашай дашкольнай установы звяртаюцца да нацыянальных традыцый і беларускага фальклору. Яны імкнуцца выхаваць дзяцей працалюбівымі, добрымі, ветлівымі, сціплымі, добра ведаючымі і паважаючымі мінулае, вытокі, гісторыю і культуру свайго народа.

   На думку педагогаў  дзіцячага сада, выхаванне новага падрастаючага пакалення немагчыма без выкарыстання педагагічнага вопыту продкаў.  З мэтай развіцця ў дашкольнікаў цікавасці да нацыянальнай культуры, пашырэння ўяўленняў пра абрады і звычаі беларусаў, фарміравання пачуцця гонару за багатае культурнае наследдзе нашага народа у нашай дашкольнай установе быў створаны міні-музей “Беларуская хатка”.

    У міні-музеі праходзяць заняткі па патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў.     “Беларуская хатка” не з’яўляецца стацыянарным музеем. Выставы змяняюцца ў залежнасці ад назваў тэматычных днёў, тыдняў. Напрыклад, “Беларуская народная творчасць”, “Дзень роднай мовы” , “Вандраванне ў горад майстроў”, “Ганчарныя вырабы”, “Лялькі з саломы і ільну”, “Літаратурныя вячоркі”  . У дальнейшым у музеі плануецца правядзенне нацыянальных фальклорных свят – “Багач”, “Калядкі”, “Масленіца”.

Наведвальнікамі хаты з’яўляюцца не толькі выхаванцы старэйшых груп, а і рабяты малодшых груп, для якіх экскурсіі праводзяць не толькі выхавацелі, а і рабяты старэйшых груп. Дзецям дазваляецца памераць лапці, “узбіць” масла ў маслабойцы, разгледзець зблізу вышыты рушнік . Тады яны адчуваюць сябе прычаснымі да працэсу і пачынаюць цікавіцца гісторыяй з’яўлення экспаната, лягчэй засвойваюць матэрыял. Пры арганізацыі заняткаў у міні-музеі нашы педагогi  выкарыстоўваюць розныя мастацкія  сродкі. Загадкі, прыказкі, прымаўкі пра экспанаты музея, расказаныя гульнёвымі персанажамі: дамавым  Кузей, Бабай Ягой, дапамагаюць данесці да дзяцей матэрыял больш даступна.

     Важная асаблівасць музея – удзел у яго стварэнні дзяцей і іх бацькоў. Дашкольнікі такім чынам адчуваюць сваю прычаснасць да творчасці, тут яны ўжо не проста сузіральнікі, а суаўтары. Таксама бацькі актыўна прымаюць удзел у мерапрыемствах  дашкольнай установы: ранішніках, народных і спартыўных святах.

   Толькі той, хто любіць, шануе і паважае назапашанае і захаванае папярэднім пакаленнем, можа любіць радзіму, пазнаваць  яе, стаць сапраўдным патрыётам.

свернуть

Тэст для дарослых "Ці добра Вы ведаеце родную мову?"