Дзень роднай мовы
21.02.2020Менавіта так мы адсвяткавалі Дзень роднай мовы. Праграма была насычанай.
Малодшыя дашкольнікі з задавальненнем слухалі беларускія народныя казкі, знаёміліся з побытам беларускага народа ў міні-музеі "Беларуская хата".
Старэйшыя дашкольнікі змаглі паказаць свае веды ў турніры знаўцаў роднай мовы. Дзеці з захапленнем распавядалі аб нашай краіне, яе прыродзе, адгадвалі загадкі, апраналі лялек у беларускае адзенне, удзельнічалі ў конкурсе «перакладчыкі», гулялі ў беларускія гульні і танцавалі польку «У-ха-ха».
Вялікую цікавасць у дзяцей выклікала экспазіцыя, прадстаўленая мемарыяльным музеем-сядзібай "Акінчыцы".
Экскурсавод музея Міцкевіч Сафія Пятроўна, траюрадная пляменніца Якуба Коласа, расказала шмат цікавага дзецям пра паэта, яго сям'ю, чытала ўрыўкі з твораў Якуба Коласа.
Паважаныя бацькі!
Запрашаем вас приняць ўдзел у акцыі
“Размаўляй са мной па-беларуску!”
Паспрабуйце, у вас абавязкова атрымаецца!
Пачніце з чытання казак на роднай мове!