Мини-музей в учреждении дошкольного образования

"Беларуская хата гасцямi багата"

Вялікае значэнне фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці надаецца ў нашым дзiцячым садзе. Тут створаны ўмовы, неабходныя для развіцця ў дзяцей пазнавальнай цікавасці  да сваёй этнічнай прыналежнасці, уяўленняў пра сябе, як частку беларусскага грамадства. Педагогі  нашай дашкольнай установы звяртаюцца да нацыянальных традыцый і беларускага фальклору. Яны імкнуцца выхаваць дзяцей працалюбівымі, добрымі, ветлівымі, сціплымі, добра ведаючымі і паважаючымі мінулае, вытокі, гісторыю і культуру свайго народа.

   На думку педагогаў  дзіцячага сада, выхаванне новага падрастаючага пакалення немагчыма без выкарыстання педагагічнага вопыту продкаў.  З мэтай развіцця ў дашкольнікаў цікавасці да нацыянальнай культуры, пашырэння ўяўленняў пра абрады і звычаі беларусаў, фарміравання пачуцця гонару за багатае культурнае наследдзе нашага народа у нашай дашкольнай установе быў створаны міні-музей “Беларуская хатка”.

    У міні-музеі праходзяць заняткі па патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў.     “Беларуская хатка” не з’яўляецца стацыянарным музеем. Выставы змяняюцца ў залежнасці ад назваў тэматычных днёў, тыдняў. Напрыклад, “Беларуская народная творчасць”, “Дзень роднай мовы” , “Вандраванне ў горад майстроў”, “Ганчарныя вырабы”, “Лялькі з саломы і ільну”, “Літаратурныя вячоркі”  . У дальнейшым у музеі плануецца правядзенне нацыянальных фальклорных свят – “Багач”, “Калядкі”, “Масленіца”.

Наведвальнікамі хаты з’яўляюцца не толькі выхаванцы старэйшых груп, а і рабяты малодшых груп, для якіх экскурсіі праводзяць не толькі выхавацелі, а і рабяты старэйшых груп. Дзецям дазваляецца памераць лапці, “узбіць” масла ў маслабойцы, разгледзець зблізу вышыты рушнік . Тады яны адчуваюць сябе прычаснымі да працэсу і пачынаюць цікавіцца гісторыяй з’яўлення экспаната, лягчэй засвойваюць матэрыял. Пры арганізацыі заняткаў у міні-музеі нашы педагогi  выкарыстоўваюць розныя мастацкія  сродкі. Загадкі, прыказкі, прымаўкі пра экспанаты музея, расказаныя гульнёвымі персанажамі: дамавым  Кузей, Бабай Ягой, дапамагаюць данесці да дзяцей матэрыял больш даступна.

     Важная асаблівасць музея – удзел у яго стварэнні дзяцей і іх бацькоў. Дашкольнікі такім чынам адчуваюць сваю прычаснасць да творчасці, тут яны ўжо не проста сузіральнікі, а суаўтары. Таксама бацькі актыўна прымаюць удзел у мерапрыемствах  дашкольнай установы: ранішніках, народных і спартыўных святах.

   Толькі той, хто любіць, шануе і паважае назапашанае і захаванае папярэднім пакаленнем, можа любіць радзіму, пазнаваць  яе, стаць сапраўдным патрыётам.

Музычная забава "У госці да бабулі Ганны"

Смотреть

поделиться в: