Конкурс чытальнікаў «Паэзіі чароўныя словы"

21.02.2023

Сёння ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы ў нашым дзіцячым садзе адбыўся конкурс юных чытальнікаў "Паэзіі чароўныя словы". Выхаванцы чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў.

Мэта конкурсу-выхаванне патрыятычных пачуццяў у падрастаючага пакалення, любові да роднага краю і да Радзімы, павага да культурнай спадчыны свайго народа.

Усе ўдзельнікі конкурсу чытальнікаў сур'ёзна падрыхтаваліся, бліскуча выступілі.

Вынік працы – багаты падбор вершаў аб Радзіме, родным краі, цудоўнае выкананне іх юнымі чытальнікамі.

У завяршэнне мерапрыемства ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі.

 

 

Фотаальбом