Конкурс чытальнікаў "Паэзіі чароўныя словы"

21.02.2024

Традыцыйна ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы ў нашым дзіцячым садзе адбыўся конкурс юных чытальнікаў "Паэзіі чароўныя словы". Выхаванцы чыталі вершы вядомых беларускіх паэтаў.

Мэта конкурсу-выхаванне патрыятычных пачуццяў у падрастаючага пакалення, любові да роднага краю і да Радзімы, павага да культурнай спадчыны свайго народа.

Усе ўдзельнікі конкурсу чытальнікаў сур'ёзна падрыхтаваліся, бліскуча выступілі.

Вынік працы – багаты падбор вершаў аб Радзіме, родным краі, цудоўнае выкананне іх юнымі чытальнікамі.

У завяршэннi мерапрыемства ўсе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Інсцэніроўка ўрыўка з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля".

Больш падрабязную інфармацыю пра конкурс можна паглядзець у нашым профілі ў Instagram